РУС БЕЛ ENG

Слова тыдня - "Певень"

13.11.2026

У рамках праекта "Слова тыдня" мы працягваем знаеміць нашых выхаванцаў з прыгажосцю і багаццем роднай мовы. На гэтым тыдні галоўным словам стала слова "Певень". З выхаванцамі старэйшай групы абмеркоўвалі добрыя і павучальныя казкі пра гэтага героя: «Кот, певень і ліса» і «Пеўнік і бабовае зярнятка» і «Заюшкіна хатка».Разам узгадвалі, якім розным бывае пеўнік у казках: часам непаслухмяным, але заўсёды смелым, адважным і гатовым прыйсці на дапамогу сябру ў бядзе! Пасля прагляду дзеці паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных мастакоў і намалявалі яркіх пеўнікаў у нетрадыцыйнай тэхніцы пуантылізм (кропкамі з дапамогай ватных палачак). Атрымалася вельмі маляўніча!

У рознаўзроставай групе прайшла творчая майстэрня! Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем ляпілі з пластыліну. Дзеці стварылі сапраўднага пеўніка-прыгажуна з усімі яго характэрнымі рысамі: яркім грэбенем, бародкай, дзюбай і пышным рознакаляровым пер'ем! А каб пеўніку было дзе спяваць свае песні, усе разам зляпілі для яго моцны плот. Атрымалася ярка, дружна і вельмі весела!

поделиться в: