РУС БЕЛ ENG

Слова тыдня - "Сям'я"

26.10.2026

У нашым дзіцячым садзе стартаваў вельмі цёплы і душэўны тыдзень у межах рэспубліканскай ініцыятывы «Слова тыдня». З 26 па 30 кастрычніка наша галоўнае слова — «Сям'я»!  Мы вельмі хочам, каб гэты тыдзень мы правялі разам з вамі! Будзем удзячныя за вашу падтрымку ў нашых маленькіх творчых заданнях. 

У старэйшай групе другая палова дня прайшла ў вельмі цёплай і творчай атмасферы! У рамках тыдня «Сям'я» ў час свабоднай дзейнасці дзеці з вялікім жаданнем вырашылі зрабіць для сваей сям'і сюрпрыз. Мы размаўлялі пра тое, што сімвалам моцнай сям'і, кахання і вернасці з'яўляецца рамонак. Натхніўшыся, хлопчыкі і дзяўчынкі самастойна арганізавалі сапраўдную майстэрню і зрабілі сваімі рукамі цудоўныя аб'ёмныя паштоўкі з беласнежнымі кветкамі! Кожны вельмі стараўся: акуратна склейваў пялёсткі, выбіраў колеры і ўкладваў у гэтую працу ўсю сваю любоў да матуль, татаў, бабуль і дзядуляў.

А мы працягваем размовы пра значэнне сям'і, яе членаў, абавязкі і сямейныя традыцыі.
Гульня «Назаві ласкава». Вучым дзяцей утвараць ласкавыя формы словаў: мама — матуля, мамуся; тата — татачка, татусь; баба — бабуля, бабулька; дзед — дзядуля.
Дыдактычная гульня «Хто што робіць у сям'і?». Дзеці падбіраюць дзеясловы па-беларуску: Матуля (што робіць?) — гатуе, шые, калыша. Тата — майструе, чыніць, дапамагае. Дзядуля — чытае, гадуе. Бабуля — пячэ, звязвае.
Усё гэта цудоўная магчымасць узбагаціць слоўнікавы запас выхаванцаў прыгожымі беларускімі 🇧🇾 словамі.

 

 

поделиться в: